Дзяржпагранкамітэт гатовы да павелічэння патоку жадаючых трапіць у Польшчу
Паведамляе БелаПАН.
Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі гатовы да магчымага павелічэння патоку жадаючых трапіць у Польшчу пасля адмены консульскага збору за нацыянальную візу гэтай краіны.
Нагадаем, 29 снежня кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі аб'явіў, што з 1 студзеня 2011 года адмяняецца консульскі збор за нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі ва ўсіх консульскіх аддзяленнях гэтай краіны. Кошт такой візы цяпер складае 20 еўра.
Як заявіў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Цішчанка, беларуская пагранічная інфраструктура стваралася з улікам магчымага павелічэння патоку жадаючых перасекчы мяжу. Паводле яго слоў, калі гэта рэальна адбудзецца, то ёсць магчымасць нарасціць магутнасці пунктаў пропуску за кошт павелічэння як колькасці змен, так і абсталявання.
Аляксандр Цішчанка мяркуе, што ўсплёску колькасці жадаючых трапіць у Польшчу пасля адмены консульскага збору за нацыянальную візу ўсё ж не адбудзецца. Па-першае, адзначыў ён, кошт такой візы быў нязначны.