Дзясяткі населеных пунктаў заставаліся без святла на Міншчыне і Гродзеншчыне
Дзясяткі населеных пунктаў заставаліся з вечара 13 снежня без святла ў Мінскай і Гродзенскай абласцях. Як інфармуе прэс-служба МНС, на Гродзеншчыне такія здарэнні былі зафіксаваныя ў Дзятлаўскім, Мастоўскім і Слонімскім раёнах, дзе без электрычнасці засталіся 33 населеныя пункты. Адзначаецца, што аб'екты жыццязабеспячэння ў зону адключэння не трапілі. У ноч на 14 снежня падача электраэнергіі была адноўленая.
У Мінскай вобласці адключэнні электразабеспячэння адбыліся ў Лагойскім, Салігорскім, Слуцкім, Любанскім раёнах (46 населеных пунктаў), а таксама ў Барысаве (5 вуліц — 24 шматкватэрныя і 182 прыватныя дамы), дзе праз гадзіну наступствы аварыі ліквідавалі. Аварыйныя брыгады працавалі ўсю ноч. На раніцу 14 снежня без святла застаюцца жыхары 17 населеных пунктаў.
Прычына здарэнняў у двух абласцях краіны ў пашкоджанні ліній электраперадач.
Фота: ria.ru