Дзяўчына ўпала з 30-мятровай вышыні ў вентыляцыйную шахту ў цэнтры сталіцы
21-гадовая дзяўчына ўпала з 30-мятровай вышыні ў вентыляцыйную шахту ў недабудаваных гаражах у самым цэнтры сталіцы, на вуліцы Петруся Броўкі.
Як стала вядома ратавальнікам, пацярпелая разам с сяброўкай учора а адзінаццатай гадзіне вечара праводзіла фотасесію, але спатыкнулася і паляцела ўніз.
На месца здарэння прыехалі медыкі і супрацоўнікі МНС. Апошнім прыйшлося разбіраць сцяну шахты, каб выратаваць дзяўчыну. Са шматлікімі траўмамі яна была шпіталізавана. Папярэдняя прычына здарэння - асабістая неасцярожнасць, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.