Дзяўчына, якая выжыла пасля падзення з 7-га паверху, загінула ў аварыі

У башкірскім горадзе Салават адбылося ДТЗ з удзелам джыпа і карэты “хуткай дапамогі”, што везла пацыентку ў лякарню. У выніку аварыі 24- гадовая дзяўчына, якая за некалькі гадзінаў да таго перажыла падзенне з 7-га паверха, сканала, паведамляе GZT.ru. Што называецца, ад лёсу не схаваешся.
У выніку аварыі дактары ў цяжкім стане патрапілі ў рэанімацыю. А кіроўца іншамаркі — саракагадовы жыхар Арэнбургскай вобласці — не пацярпеў.

Сутыкненне адбылося на рэгуляваным скрыжаванні. На аўтамабілі хуткай дапамогі былі ўключаныя “мігалкі”. Зараз следчыя ворганы праводзяць праверку акалічнасцяў ДТЗ. Вырашаецца пытанне аб тым, каб распачаць крымінальную справу.