Дзяўчынка, зніклая на Лагойшчыне, збегла ад сваёй маці, якая яе збівала

У адносінах да маці дзяўчынкі, зніклай у Лагойскім раёне, распачата крымінальная справа за катаванне. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Лагойскім РАУС.

“У адносінах да маці дзяўчынкі распачата крымінальная справа па частцы 2 154-га артыкула — катаванне. Гэта высветлілася падчас апытання суседзяў. Мясцовыя жыхары распавялі, што дзяўчынку перыядычна збівалі. Яе маці 29 лістапада была затрыманая на трое сутак”.

Нагадаем, сямігадовая Ірына Кужэльная знікла ў Лагойскім лесе 23 лістапада. На думку міліцыянтаў, дзяўчынка жывая.

Яна хаваецца ад сваёй маці, якая ўжо была аднойчы пазбаўленая бацькоўскіх правоў, і Ірына тады нейкі час жыла ў Бараўлянскім інтэрнаце.