Дзяўчынкі з Рэчыцы абклалі чыгуначныя рэйкі камянямі і металічнай стужкай
Дзяўчынкі 10 і 12 гадоў вырашылі паглядзець, што будзе з цягніком, калі выбудаваць перашкоды.
"Дзеці гулялі побач з чыгункай і вырашылі паглядзець, што будзе з цягніком, калі выбудаваць перашкоды на яго шляху. І тое і іншае недапушчальна, гульні побач са шляхамі – смяротна небяспечны занятак, да таго ж перашкоды на рэйках могуць вырабіць шкоду складу, – тлумачыць Аляксандр Марчанка, прэс-сакратар УУС на транспарце. – Прыйшлося бацькам дзяўчынак заплаціць штраф".
У 2010 годзе падобных інцыдэнтаў было 47, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 61 чалавека. Штраф складае ад 75 да 350 тысяч рублёў. У 2011-м непаўнагадовыя ўжо выкладвалі перад складамі галінкі, друз і камяні. Да шчасця, абыйшлося без сур'ёзных наступстваў, паведамляе "Рэспубліка".