Дзюдаіст Ігар Макараў не паедзе на алімпіяду ў Пекін, бо мае лішнюю вагу

Алімпійскі чэмпіён у Афінах дзюдаіст Ігар Макараў не будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Грыгараў. Па яго словах, былі няправільна арганізаваныя трэніроўкі з асабістым трэнерам спартоўца. У выніку гэтага Макараў набраў 12 кілаграм лішняй вагі.

Дарэчы, на аднаго чалавека паменела і нацыянальная зборная Беларусі па вольнай барацьбе. На адборачных спаборніцтвах у Швейцарыі адзін з яе чальцоў быў дыскваліфікаваны за неспартыўныя паводзіны і аштрафаваны на 10 тысяч швейцарскіх франкаў.

Інтэрфакс