Экс-дырэктара Мінскага аптовага рынку пасадзілі за краты на чатыры гады

Былы генеральны дырэктар Мінскага аптовага рынка асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Як паведамляе БелаПАН, яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры шляхам вымагальніцтва. Экс-кіраўніка рынку абвінавацілі ў атрыманні 8100 долараў ад прадстаўніка прыватнай фірмы. За гэтыя грошы дырэктар абяцаўся вырашыць пытанне аб падпісанні і наступнай аплаце актаў выкананых прац.