Эксперт: Замена часова паверанага не паўплывае на адносіны Беларусі і ЗША
Замена часова паверанага ў справах ЗША ў Мінску не прывядзе да істотных зменаў у двухбаковых адносінах. Такое меркаванне Еўрарадыё выказаў палітолаг Андрэй Фёдараў.
30 чэрвеня ў Мінск прыбыў новы часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан. Абавязкі кіраўніка амерыканскай дыпмісіі ён возьме на сябе пасля 7 ліпеня, калі Беларусь пакіне яго папярэднік Джонатан Мур.
Андрэй Фёдараў мяркуе, што на двухбаковыя адносіны гэта прызначэнне не паўплывае хаця б таму, што новаму дыпламату спатрэбіцца час, каб увайсці ў курс справы.
З папярэднікам Джонатанам Мурам, лічыць палітолаг, у афіцыйнага Мінска адносіны калі не нармалізаваліся, дык стабілізаваліся – Аляксандр Лукашэнка неаднаразова на яго спасылаўся на сустрэчы з кангрэсменамі.
Андрэй Фёдараў: “Пакуль не будзе зроблена больш-менш сур’ёзных крокаў, то дыпламатычныя адносіны наўрад ці будуць адноўленыя ў поўнай меры. А пакуль яны не будуць адноўлены ў поўнай меры, тутэйшы кіраўнік місіі не можа граць сур’ёзнай ролі”.