"Электронные забавы" – падарунак аматарам незвычайнай электроннай музыкі
У суботу трынаццатага верасня беларускім тусоўшчыкам пашчасціла аж некалькі разоў: нам не проста ёсць, дзе патусіць, мы нават маем выбар! Для тых, хто ў клубнай тэме – рэйв у Сілічах, ну а тых, хто любіць іншую электронную музыку, я запрашаю ў клуб Step. Там стартуе серыя імпрэзаў пад назовам “Электронныя забавы”. Пра тое, у чым фішка гэтых забаваў, распавёў Еўрарадыё адзін з арганізатараў вечарыны Папа Бо:
Папа Бо: “Гэта будзе цыкл вечарынаў, якія будуць прасоўваць альтэрнатыўную эксперыментальную электронную музыку. Абавязковай умовай для ўдзелу ў гэтых вечарынах будзе тое, што гэтую электронную музыку выканаўцы мусяць граць жыўцом. Усе гурты, якія ўдзельнічаюць у нашай першай вечарыне, будуць граць ужывую, гэта не ды-джэі. Імпрэзы гэтай серыі будуць ладзіцца прыкладна раз на 2 месяцы”.
І хто парадуе наведвальнікаў вечарыны жывой электроннай музыкай ужо ў гэтую суботу?
Папа Бо: “Будзе ўдзельнічаць гурт “Ёлочные игрушки». Гэта дзядулі расійскай авангарднай электроннай сцэны. Таксама сярод хэдлайнераў будзе яшчэ 2 іх праекта. Першы – з вядомым пецярбургскім журналістам Кірылам Івановым, ён называецца “Самое большое простое число”. Гэта такі цікавы эмбіент з вельмі незвычайнымі тэкстамі. Таксама будзе idm hip-hop праект 2h Company.”
Апроч прыгаданых хэдлайнераў на імпрэзе заяўленыя Порт Моне, Кассиопея, Diamos Roll & Magic Zuloo, World Government (-ED), pavel ambiont і UNCOU. Аднак гэта не ўсе прыемнасці, якія чакаюць нас у клубе Step у суботу.
Папа Бо: “Авангардны мінскі тэатр будзе ставіць перфомансы, будуць хадзіць людзі ў масках і на хадулях, будуць паказвацца вельмі цікавыя відэашэрагі японскіх авангардных кінематаграфістаў”.
Дарэчы, планы на наступную “Забаву” у Папы Бо ўжо таксама ёсць:
Папа Бо: “Ёсць ідэя запрасіць такога музыку, як Younnat. Гэта праект клавішніка харкаўскага гурта “Люк”. Ён грае жыўцом big-bit, выкарыстоўваючы розныя цікавыя мідзі-кантролеры. Грае на рулі для прыстаўкі, на друкарцы і так далей. Ёсць ідэя запрасіць Future sound of London, Moskow Grooves Institute”.
Карацей, калі вы хочаце крута патусавацца, любіце эксперыментальную музыку і не маеце планаў на вечар суботы – пабачымся ў Step-е. Я, прынамсі, такое прапусціць не магу.