Эпідэмія грыпу абвешчаная ў 9 кантрольных гарадах Беларусі і 28 раёнах
Эпідэмія вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ) і грыпу абвешчаная ў 9 кантрольных гарадах Беларусі — Гродне, Лідзе, Брэсце, Пінску, Бабруйску, Мінску, Гомелі, Барысаве, Салігорску, а таксама ў 28 раёнах краіны. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, ад пачатку эпідэміі (23 студзеня) на грып і ВРВІ захварэлі 528 тыс. 356 чалавек, у тым ліку 342 тыс. 377 дзяцей да 17 гадоў. Шпіталізавана з пачатку эпідэміі 7087 чалавек, сярод якіх 86,5% дзяцей.
Як нагадвае БелаПАН, эпідэмія вірусных інфекцый і грыпу пачалася на захадзе краіны — у Гродне і Лідзе. 29 студзеня эпідэмія была абвешчаная ў Мінску. Эпідэмія вірусных інфекцый і грыпу чакаецца сярэдняй інтэнсіўнасці, працягласцю каля пяці тыдняў.