ЕС будзе працягваць дыялог з Беларуссю наконт адмены смяротнага пакарання

Еўрасаюз мае намер працягваць дыялог з Беларуссю наконт адмены смяротнага пакарання. Аб гэтым паведаміў часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. Паводле яго слоў, апошнім часам у Беларусі зробленыя пэўныя крокі на шляху да адмены смяротнага пакарання, створаная парламенцкая група па абмеркаванню гэтай праблематыкі.

Жан-Эрык Хольцапфель выказаў спадзяванне, што ў беларускім грамадстве таксама разгорнецца шырокая дыскусія, вынікам якой стане рашэнне аб адмене смяротнага пакарання ці аб увядзенні мараторыя на гэты від пакарання.

"Адмена смяротнага пакарання зьяўляецца найважнейшай умовай для сяброўства Беларусі ў Савеце Еўропы. Усе мы хацелі б бачыць Беларусь паўнапраўным яго сябрам", — цытуе словы дыпламата БЕЛТА.