ЕС чакае ад Мінску зменаў у выбарчым заканадаўстве і ў стаўленні да апазіцыі

У Еўрапарламенце чакаюць ад Беларусі сур'ёзнай лібералізацыі нацыянальнага заканадаўства і змены стаўлення да апазіцыі. Гэтыя чаканні звязаныя з тым, што наша краіна ўвайшла ў праграму ЕС "Усходняе партнёрства". Як паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі, ЕС чакае, што Беларусь правядзе рэформу выбарчага заканадаўства, Крымінальнага кодэксу, заканадаўства ў сферы СМІ, а таксама зменіць сваё стаўленне да няўрадавых і рэлігійных арганізацый, грамадзянскай супольнасці ды апазіцыі.

Па ягоных словах, прагрэс у адносінах ЕС і Беларусі будзе залежаць ад прагрэсу ў рэалізацыі гэтых рэформаў.