ЕС падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і акажа ёй дапамогу

Еўрасаюз падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і мае намер аказаць ёй дадатковую эканамічную і гуманітарную дапамогу. Пра гэта заявіў сёння вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі Ладо Гургенідзэ.
"Грузія пацярпела ў выніку канфлікту, і мы мусім аказаць эканамічную дапамогу народу Грузіі па аднаўленні краіны, а таксама падтрымаць уцекачоў", - падкрэсліў ён.

Салана таксама адзначыў, што сёння на саміце ЕС будзе вызначана, "як рухацца далей у адносінах з Расіяй".

ИТАР-ТАСС