Эстонская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве расіяніна
У суботу эстонскія паліцыянты затрымалі двух падазраваных у збіванні падчас беспарадкаў у Таліне расійскага грамадзяніна Дзмітрыя Ганіна і яго сябра Алега. Абвінавачанне затрыманым пакуль не прад'яўлена, ніякіх дадзеных аб іх
апублікавана не было. Нагадаем, што Дзмітры Ганін атрымаў нажавое
раненне ў Таліне падчас беспарадкаў, распачатых з-за пераносу помніка
савецкаму воіну-вызваліцелю.
Ён сканаў у лякарні ў ноч на 27 красавіка. Па факце забойства расіяніна была распачата крымінальная справа. Раней эстонскія праваахоўныя органы заяўлялі, што маладзён быў паранены "у бойцы паміж удзельнікамі беспарадкаў".
Паводле іншай версіі эстонскай паліцыі, забойства расіяніна адбылося на бытавой глебе і з мітынгамі не звязана, паведамляе газета Postimees.