Еўракамісія канстатуе рэгрэс у адносінах паміж Беларуссю і ЕС
Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан лічыць, што адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам развіваюцца ў апошні час у адмоўным кірунку. Пра гэта, на думку віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі, сведчыць канфлікт паміж Беларуссю і Польшчай, выкліканы арыштамі прадстаўнікоў польскай меншасці. Адпаведныя ацэнкі даюцца ў заяве Лютца Гельнера, прадстаўніка віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі, паведамляе БДГ. Ад імя віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі ён выказаў надзею, што Беларусь будзе выконваць абавязанні па правах нацыянальных мешасцяў, узятыя ў рамках АБСЕ.
Прадстаўнік віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі заклікаў беларускія ўлады правесці дэмакратычныя рэформы, каб Беларусь магла напоўніцу скарыстацца Еўрапейскай палітыкай добрасуседства.
Прадстаўнік віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі заклікаў беларускія ўлады правесці дэмакратычныя рэформы, каб Беларусь магла напоўніцу скарыстацца Еўрапейскай палітыкай добрасуседства.