Еўракамісія склікае экстранае паседжанне з-за "газавай вайны"

Еўракамісія ў сувязі газавай спрэчкай паміж Беларуссю і Расіяй склікае экстранае паседжанне Кардынацыйнай групы Еўрасаюза па газе. Гэта тлумачыцца тым, што спрэчка пагражае абмежаваннем паставак транзітнага газу ў Еўропу, адзначае РІА "Новости". На нараду, верагодна, будуць запрошаныя прадстаўнікі абодвух бакоў - расійскага і беларускага.

Як паведамляе агенцтва Reuters, у выніку газавай спрэчкі можа быць закранута 6,25% аб'ёму спажывання газу ў ЕС.