Еўрапейскі банк прыняў новую стратэгію для Беларусі

Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця прыняў новую стратэгію для Беларусі на тры гады.

Чакаецца, што яны дазволіць банку пашырыць свае аперацыі ў нашай краіне пры ўмове, што кіраўніцтва дзяржавы будзе ажыццяўляць рэформы ў канкрэтных галінах, накіраваныя на развіццё рыначнай эканомікі.

Як і ў папярэдніх стратэгіях, галоўным прыярытэтам банка застаецца падтрымка развіцця прыватнага сектара — палітычнай дэмакратыі і рыначнай эканомікі.

Таксама плануецца супрацоўніцтва і з дзяржаўнымі прадпрыемствамі на абмежаванай і выключна выбарачнай аснове, пры ўмове, што яны будуць функцыянаваць на камерцыйных прынцыпах і адпавядаць дакладным крытэрыям крэдытавання Еўрапейскага банка.

Сярод прыярытэтных накірункаў дзейнасці банка ў нашай краіне — стымуляванне павышэння энергаэфектыўнасці і распрацоўка новых устойлівых энергарэсурсаў; аказанне падтрымкі ў рэфармаванні і тэхнічнай мадэрнізацыі экалагічнай інфраструктуры і муніцыпальных паслуг.

БелаПАН