Еўрапейскія сацыялісты выходзяць на акцыі пратэсту да амбасадаў Беларусі
Партыя еўрапейскіх сацыялістаў (PES), у якую уваходзяць чальцы сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый Еўразвяза і Лейбарысцкай партыі Ірландыі, арганізуюць сінхронныя дэманстрацыі насупраць амбасадаў Беларусі ў сталіцах краінаў ЕЗ. Аб гэтым старшыні МГА “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” Юліі Міцкевіч паведаміў адзін з каардынатараў ПЕС Дэсманд О’Тул з Дубліна.
Мітынгі каля беларускіх дыамісій ставяць мэтай выказаць міжнародную салідарнасць і падтрымку тым, хто ўдзельнічаў ў акціі пратэста 19 снежня ў Менску, а таксама патрабаваць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх незаконна затрыманых і асуджаных.
Акрамя таго, 21 снежня ўвечары актывісты Партыі еўрапейскіх сацыялістаў за Францыі, Германіі, Румыніі, Патугаліі, Даніі і Ірландыі ладзілі экстраную онлайн-сутсрэчу, на якой было прынята рашэнне актывізаваць дзейнасць ПЕС па падтрымцы демакратычных працэсаў у Беларусі. Еўрапейскія левыя зрабілі ў інтэрнэце старонку “Дэмакратыя для Беларусі” , дзе размешчаны фота-, відэа і тэкставыя матэрыялы пра падзеі “крывавай нядзелі” 19 снежня і наступстваў, якія яны прынеслі.