Еўрасаюз пачаў перамовы па зніжэнні кошту віз для Беларусі
Еўрапейскі саюз прыступіў да перамоў па зніжэнні кошту шэнгенскіх віз і аблягчэнні візавага рэжыму для Беларусі.
Пра гэта ў нефармальнай гутарцы з журналістамі паведаміў адзін з прадстаўнікоў Еўракамісіі.
Падобны спрошчаны рэжым уезду ў ЕС існуе ў грамадзян Расіі, Украіны і Малдовы, рыхтуецца яго ўвядзенне для Грузіі. Еўрачыноўнік лічыць, што аблягчэнне візавага рэжыму з Беларуссю будзе спрыяць пашырэнню магчымасцяў паездак беларусаў у краіны ЕС.
БЕЛТА