Еўрасаюз пацвердзіў бясшкоднасць мяса і малака кланаваных жывёл

Мяса і малако жывёл, выгадаваных паводле тэхналогіі кланавання, а таксама іх патомства з'яўляюцца такімі ж прыдатнымі і бяспечнымі для спажывання чалавекам, як і атрыманыя ад звычайнай свойскай жывёлы. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Еўрапейскага ведамства па харчовай бяспецы, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ІТАР-ТАСС. У той жа час ведамства зазначае, што на сёння яшчэ няма дастатковай колькасці звестак аб мясе і малаке кланаваных жывёл, бо іх вытворчасць выключна дарагая і вядзецца толькі ў навуковых мэтах.

Разам з тым палова пакупнікоў у свеце працягвае ставіцца да генетычна мадыфікаваных прадуктаў з небяспекай, і еўрапейцы адрозніваюцца ў гэтым сэнсе асаблівым кансерватызмам і асцярожнасцю.