Еўрасаюз стварае адзіны МЗС – Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў

Савет Еўрасаюзу ўхваліла праект стварэння адзінай службы знешніх дзеянняў (АСЗД), прапанаваны старшынёй ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан. Калі план ухваляць дэпутаты Еўрапарламента, то новая структура пачне працаваць ужо летам 2010 года. Супрацоўнікамі еўрапейскага МЗС павінны былі стаць 7 тыс. чалавек. Траціна з іх будзе працаваць у Брусэлі ў галоўным офісе, паведамляе Еuronews.net.

Адміністрацыйныя функцыі будзе выконваць генеральны сакратар новай інстытуцыі. На гэтую пасаду ёсць некалькі кандыдатур. Гэта высокапастаўлены еўрачыноўнік, ірландзец Дэвід О'Саліван, амбасадар Францыі ў ЗША П'ер Вімон, прадстаўнік Францыі пры Еўрасаюзе П'ер Сэлаль і дарадца Ангелы Мэркель Крыштаф Хойсген.  

У вядзенне АСЗД пяройдуць 136 прадстаўніцтваў Еўракамісіі ў розных краінах свету.