Еўрасаюз заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць беларускіх палітвязняў

Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і іншых палітвязняў.  Нямеччына, краіна-старшыня ЕС, зноў прапанавала Беларусі «пачаць паўнавартасны дыялог у рамках Еўрапейскай палітыкі дабрасуседства». У заяве падкрэсліваецца, што магчымасць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўраду і выканання абавязацельстваў па шанаванню дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека.

Еўрасаюз лічыць, што дыялог магчымы пасля пачатку дэмакратычных рэформаў у Беларусі.

БелаПАН