Еўрасаюз займае другое месца па інвестыцыях у беларускую эканоміку

Амаль 1 мільярд 700 мільёнаў долараў наўпроставых інвестыцый прыцягнулі з-за мяжы беларускія прадпрыемствы на працягу 9 месяцаў мінулага года – са студзеня да верасня. Такія лічбы агучылі беларускія эксперты. Для параўнання ў 2006 годзе іх было на мільярд долараў менш. Сярод мінулагодніх інвестараў на першым месцы знаходзіцца Расія. Адзін толькі “Газпром” набыў акцый “Белтрансгазу” на больш за 600 мільёнаў долараў і яшчэ 40 мільёнаў уклаў у беларускі ўчастак газаправоду “Ямал-Еўропа”.

На другім месцы па інвестыцыях у 2007 годзе – Еўрасаюз. Прычым найбольш актыўнымі выявіліся бізнэсмены з Кіпра і Швейцарыі. Інвестараў найбольш цікавіць энергетычная і банкаўская сферы нашага рынку, а таксама сувязь, будаўніцтва і гандаль.

ОНТ