Ездзіць у Расію на аўтамабілі з лютага па ліпень 2010 г. будзе праблемна
У грамадзян Беларусі з лютага па ліпень 2010 года могуць з'явіцца сур'ёзныя праблемы з уездам у Расію на аўтамабілі. Такую асцярогу выказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі. Як інфармуе БЕЛТА, праблема звязаная з тым, што ў лютым 2010 года ў Расіі ўступаюць у сілу новыя правілы афармлення часовага ўвозу аўтамабіляў на тэрмін да 6 месяцаў. Новаўвядзенне істотна ўскладніць для беларусаў уезд на расійскую тэрыторыю на аўтамабілях.
Па словах Шпілеўскага, Мытны камітэт Беларусі ўжо накіраваў у Федэральную мытную службу Расіі адпаведны зварот. Беларускаму і расійскаму бакам неабходна знайсці кампраміс на перыяд, які не перавышае 5 месяцаў, бо з 1 ліпеня 2010 года праблема будзе знятая аўтаматычна ў сувязі з пачаткам дзеяння дамоўленасцяў у рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі ды Казахстана.