Ежы Бузек: Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць дэмакратычнай дзяржавы
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек выступіў з афіцыйнай заявай з нагоды сілавых акцый беларускіх уладаў. Бузек назваў "абуральным і ганебным" збіванне кандыдата ў прэзідэнты Някляева. "Гэты баязлівы напад на безабароннага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі абуральны і ганебны. Я быў узрушаны, калі даведаўся з сведчанняў відавочцаў, што Уладзімір Някляеў быў збіты паліцэйскімі сіламі", — гаворыцца ў заяве Бузека.
Кіраўнік Еўрапарламента запатрабаваў ад прэзідэнта Беларусі неадкладна пакласці канец падобным дзеянням і пакараць усіх вінаватых. "Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць дэмакратычнай дзяржавы. Выказваю глыбокую павагу ўсім тым, хто, як Някляеў, у мірным рэчышчы змагаецца за ўвасабленне гэтага ў жыцці", — заявіў Бузек.