Фанаты з 5-й раніцы займалі чаргу за білетамі на матч БАТЭ-Эвертан (Фота)

Вялікія чэргі каля кас сталічнага стадыёна “Дынама” расцягнуліся сёння ранкам. З 10-й гадзіны тут пачалі прадаваць білеты на матч Лігі Еўропы паміж БАТЭ і ліверпульскім Эвертанам, які пройдзе ў Мінску 1 кастрычніка.
Як піша “Наша ніва”, заўзятары пачалі збірацца каля кас ужо ад пятай раніцы. Білеты прадаюцца па 4 штукі ў адны рукі.

Кошт: 10, 25 і 40 тысяч рублёў.







Фота: nn.by