Фестываль GlobalGathering у Баравой "замініраваў" мінчук, якога не прапусціла ахова
Высветленая асоба чалавека, які паведаміў пра непраўдзівае мініраванне аэрадрома Баравая падчас правядзення там фестывалю электроннай музыкі GlobalGathering. Ім аказаўся жыхар сталіцы, якога ахова не прапусціла на дыскатэку з-за адсутнасці білета. Верагодна, такім чынам ён вырашыў адпомсціць.
БелаПАН нагадвае, што тэлефанаванне ў міліцыю паступіла позна вечарам. На месца выехала аператыўная група. Фестываль быў перапынены на гадзіну, а людзі эвакуяваныя. Выбуховага прыстасавання знойдзена не было.
"Мінёру" можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.