Фідэль Кастра сыходзіць у адстаўку з пасады кіраўніка Кубы

Нязьменны лідэр Кубы з 1959 года Фідэль Кастра сыходзіць у адстаўку з пасады кіраўніка краіны. Яго зварот да народа сёння апублікавала газета “Гранма”. Нагадаем, Кастра ў ліпені 2006-га пасля аперацыі на кішэчніку часова пакінуў усе вышэйшыя дзяржаўныя пасады і перадаў свае паўнамоцтвы па кіраванні Кубай свайму брату – Раулю.
У сённяшнім звароце Фідэль Кастра заявіў, што ўжо не вернецца да кіраўніцтва краінай.

РИА “Новости”