Фігурант скандалу з "генеральскімі лецішчамі" атрымаў прызначэнне ў Маскву
Былы намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр Віктар Філістовіч атрымаў новую работу. Ён прызначаны афіцыйным прадстаўніком МУС у Расіі, паведамляе svabodaby.net. Філістовіч ужо пераехаў у Маскву і прыступіў да новых абавязкаў. Нагадаем, што Віктар Філістовіч пазбавіўся пасады намесніка міністра ўнутраных справаў амаль год таму — пасля скандальнай антыкарупцыйнай нарады. На ёй Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падначаленыя міністра ўнутраных справаў самавольна захапілі прэстыжныя ўчасткі зямлі ў раёне Заслаўскага вадасховішча пад будаўніцтва сваіх лецішчаў. Лукашэнка ўльтыматыўна заявіў: міліцэйскія дамы знесці.
У міліцэйскіх колах пра магчымасць атрымання Філістовічам новай працы ў Расійскай Федэрацыі пачалі гаварыць неўзабаве пасля таго, як экс-намеснік міністра на бярвенцы разабраў свой дом, пабудаваны ў скандальна вядомым дачным пасёлку МУС “Крынічны”.