Філарэт бласлаівў кабельную трансляцыю праваслаўнага канала “Саюз”
З 1 студзеня 2010 года ў адной з буйных кабельных сетак Мінска “Космос ТВ” пачалася кругласутачная трансляцыя праваслаўнага тэлеканала “Союз”. Як паведамляе афіцыйны сайт аператара, трансляцыю блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Праваслаўны тэлеканал “Союз”, заснаваны ў Екацярынбургу, мае за мэту асвятленне падзеяў у жыцці дыяцэзіяў Рускай праваслаўнай царквы. Большасць яго праграмаў маюць культурны, гістарычны, краязнаўчы, выхаваўчы характар. Для тых, хто з розных прычынаў не можа наведваць храм, на канале транслююцца праваслаўныя набажэнствы і штодзённыя блокі ранішніх і вячэрніх малітваў.
Адметнай рысай тэлеканала з'яўляецца адсутнасць камерцыйнай рэкламы, а таксама палітычных ацэнак, паведамляе сайт Беларускі праваслаўны інфармацыйны партал.
Адметнай рысай тэлеканала з'яўляецца адсутнасць камерцыйнай рэкламы, а таксама палітычных ацэнак, паведамляе сайт Беларускі праваслаўны інфармацыйны партал.