Фінальная гульня будзе сыграная паміж Лукашэнкам і Расіяй
Паколькі ні апазіцыя, ні Захад доступу да ўраду не маюць, гэта будзе яму прысудам, лічыць еўрапейскі эксперт Геапалітычная гульня Аляксандра Лукашэнкі зайла ў тупік — дыялог з ЕС затарможаны, Расія паварочваецца супраць яго, насунулася перспектыва ініцыяванай Расіяй змены рэжыму, піша даследчык Фонду па пытаннях міжнародных адносін і замежнага дыялогу (FRIDE, Мадрыд) для папулярнага брусэльскага рэсурса аб еўрапейскай палітыцы Euractiv.
Балаш Ярабік: "Геапалітыка, найбольш важная з лукашэнкавых картаў, пачынае абарочвацца супраць яго самога... Ён прыпыніў дыялог з ЕС, мяркуючы, што Брусэль прыме ўсе ягоныя перадумовы для партнёрства, адначасова здолеўшы павярнуць супраць сябе Расію. Як вынік, хуткія прэзідэнцкія выбары будуць прысудам ягонаму лёсу".
Даследчык адзначае, што нядаўняя газавая вайна паміж краінамі была відавочна справакаваная Масквой. І яе мэтай была зусім не аплата параўнальна малой запазычанасці за газ, але стварэнне негатыўнага вобраза Лукашэнкі ў расійскай грамадскай думцы. Справа ў тым, што палітыка "перазагрузкі" ЗША і перамовы Нямеччыны і Расіі пра новую еўрапейскую архітэктуру бяспекі падштурхоўваюць Маскву хутчэй пашырыць уплыў на сваіх суседзяў, піша Балаш Ярабік.
Балаш Ярабік: "Масква на працягу дзесяцігоддзя спрыяла "эканамічнаму цуду" Беларусі. Цяпер яна наўзамен хоча займець болей палітычнага ўплыву. Пасля скарачэння расійскіх субсідый Беларусь жыла на заходнія крэдыты... Канец нафтаправоду "Дружба", які можа быць зачынены ў 2013 годзе, стаў бы смяротным ударам па эканоміцы краіны..."
Балаш Ярабік адзначае, што ад 2004 года з адыходам ад прамаскоўскай ідэалогіі да незалежніцкай Лукашэнка пачаў набіраць новую прабеларускую эліту. Аднак ёй Лукашэнка можа здацца няздольным вырашаць актуальныя для краіны праблемы. "Паколькі ні апазіцыя, ні Захад доступу да ўраду не маюць, фінальная дзея будзе згуляная паміж Лукашэнкам і Расіяй", - робіць выснову эксперт.
Фота: РИА "Новости"