Фінская кампанія, якая развівала брэнд "Лідскае піва", сыходзіць з Беларусі
Фінская кампанія Olvi, якая развівала брэнд "Лідскае піва", спыняе інвестыцыі і сыходзіць з Беларусі. Таксама кампанія спыняе экспарт у Расію і адмяняе свой фінансавы прагноз на наступны год.
На сайце кампаніі гаворыцца, што яна рашуча асуджае напад на Украіну, і, выглядае на тое, што лічыць Беларусь саўдзельніцай Расіі ў гэтай вайне. Выхад Olvi з Беларусі адбудзецца пасля таго, як кіраўніцтва "Лідскага піва" паклапоціцца аб супрацоўніках.
На браварні "Лідскае піва" працавала 840 чалавек. Летась на Беларусь прыпала каля чвэрці бізнес-аперацый Olvi Group, а экспарт з Фінляндыі і краін Балтыі ў Расію склаў каля 13,5 млн еўра.
"Экспарт "Лідскага піва" ў Расію складае каля чвэрці нашай чыстай выручкі", — паведамляецца ў заяве кампаніі.