Фота з аварыі, у якую патрапілі беларусы ў Нікалаеўскай вобласці Украіны

Як мы паведамлялі, у панядзелак у Нікалаеўскай вобласці Украіны патрапілі ў аварыю беларусы, загінула 23-гадовая дзяўчына. Яны ехалі на адпачынак.

На 115-м кіламетры аўтадарогі Кіраваград-Платонава кіроўца аўтамабіля Dodge Ram Van, зарэгістраванага ў Беларусі, выязджаючы на трасу, сутыкнуўся з Mitsubishi Outlander, што рухаўся па галоўнай дарозе.

Пасажырка Dodge Ram Van ад атрыманых траўмаў памерла на месцы, кіроўцу і яго 15-гадовага сына, а таксама яшчэ дваіх чалавек з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу. Шпіталізаваны і кіроўца Mitsubishi.





Фота - gpu-ua.info