Французскі куцюр'е запрасіў пінскіх трыкатажнікаў у Парыж
Вядомы французскі куцюр’е Клод Банучы запрасіў дызайнераў пінскай трыкатажнай фабрыкі “Палессе” на стажы ў Парыж. Падставай да гэтага стала калекцыя вопраткі пад назвай “Эмігрант”, якую пашылі пінчукі. Гэтую калекцыю на мінскім конкурсе “Млын моды” ўпадабала Таццяна Міхалкова. Жонка расійскага рэжысёра запрасіла пінскіх краўцоў на конкурс “Рускі сілуэт” у Маскву. І там вопратка з пінскага трыкатажу атрымала высокія адзнакі. Наступны конкурс — у Парыжы.