Французы ў судзе дамагаюцца забароны вакцыны супраць “свінога грыпу”
Жыхары французскага горада Ізэр звярнуліся ў суд па крымінальных справах Грэнобля з патрабаваннем спыніць вакцынацыю супраць A/H1N1, больш вядомага як “свіны грып”. Група з 9 чалавек сцвярджае, што сёлетняя вакцынацыя — гэта спроба масава атруціць насельніцтва. Артыкул крымінальнага кодэкса, на які спасылаюцца французы — "прызначэнне лекаў… здольных прывесці да смерці", піша сайт "ПРАВО.RU". Сярод актыўных барацьбітаў супраць прышчэпкі — медыцынскі супрацаўнік, радыёвядучая і выкладчык. Усе яны сустрэліся на публічных слуханнях, падчас якіх абмяркоўваліся рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем новай вакцыны.
Пакуль што справа не прынятая да разгляду, бо акалічнасці, на якія спасылаюцца супраціўнікі вакцыны, неабходна спраўдзіць. Адмыслоўцы лічаць, што дабіцца поспеху ў гэтай справе будзе цяжка, бо давядзецца даказаць сувязь паміж смерцю пацыентаў і вакцынацыяй.
Тым часам і група супрацаўнікоў сістэмы аховы здароўя з Нью-Ёрка, якая павінны была аднымі з першых зрабіць прышчэпку ад свінога грыпу, звярнуліся ў Федэральны суд Вашынгтона. Яны патрабуюць правесці дадатковыя тэсты вакцыны да таго, як яна атрымае шырокае распаўсюджванне.