Фрыстайліст Аляксей Грышын будзе гандляваць георгіеўскімі стужкамі

Акцыю арганізуе алімпійскі чэмпіён па фрыстайле Аляксей Грышын.

Аляксей Грышын: "23 лютага я ахаплю практычна ўвесь Мінск, але на 9 траўня хачу ахапіць усю Беларусь. У Мінску гандаль будзе весціся ў гіпермаркетах, ЦУМе, ГУМе, універсаме “На Нямізе”. Цяпер я ў працэсе перамоў з некаторымі іншымі сеткамі крамаў".

Каштаваць георгіеўская стужка ад Аляксея Грышына будзе 3 тысячы рублёў.