Футбаліст Сяргей Штанюк прыязджае ў Мінск, каб залячыць траўму

Сяргей Штанюк, асноўны абаронца зборнай Беларусі па футболе, днямі атрымаў траўму. У суботнім паядынку чэмпіянату Расіі супраць краснадарскай "Кубані" футбаліст уладзівастоцкага клуба "Прамень-Энергія" падгарнуў галенастоп. 22 траўня ён прыязджае на лячэнне ў Мінск.

Траўма Штанюка тым больш непрыемная, што неўзабаве зборная Беларусі мусіць правесці два матчы адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Балгарыі.


2 чэрвеня ў 21:00 пачнецца гульня на мінскім стадыёне "Дынама". 6 чэрвеня нацыянальныя зборныя сустрэнуцца ў Сафіі, на стадыёне "Васіл Леўскі". Пачатак гульні ў 20:00.


Нагадаем, што акрамя Сяргея Штанюка, траўмаваныя беларускія форварды Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў, якія граюць у англійскім “Арсенале” і італьянскай “Парме” адпаведна.



Па інфармацыі газеты "Прессбол".