Футбалісты зборнай Беларусі паўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі

Гульцы зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, Віталь Булыга, Аляксандр Юрэвіч і Ігар Шытаў прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі. Яны наведалі беларускі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў. Футбалісты ўручылі падарункі хворым дзецям, адказалі на іх пытанні і правялі аўтограф-сесію. Паўабаронца "Барселоны" Аляксандр Глеб прызнаўся, што такія акцыі для яго вельмі важныя, бо дазваляюць па-іншаму паглядзець на жыццё і яе каштоўнасці.

"Прессбол"