Футбольны заўзятар з-за паразы зборнай Германіі прайграў 500 тысяч еўра

Брытанская букмекерская кантора William Hill паведаміла пра самую буйную ў гісторыі чэмпіянатаў свету па футболе стаўку, якая не згуляла. Па інфармацыі РІА "Новости", адзін з заўзятараў па тэлефоне паставіў паўмільёна еўра на перамогу зборнай Нямеччыны ў паўфінальнай гульні мундзіале з іспанцамі. Але немцы прайгралі - 0:1. Па словах прадстаўніка William Hill Грэма Шарпа, ужо зараз можна гаварыць, што сусветнае першынство ў ПАР азалаціла букмекерскую кантору. Прынамсі, параза "бундэсцім" прынесла William Hill каля 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.