G8 мусіць прыняць заяву пра барацьбу з ростам цэнаў на прадукты

Заяву пра барацьбу з ростам цэнаў на прадукты мусяць прыняць лідэры краін "вялікай васьмёркі". Чакаецца, што гэта адбудзецца на саміце G8, які пройдзе ў Японіі 7-9 ліпеня.  У дакуменце будзе ўтрымлівацца заклік да ўрадаў краін выпусціць на сусветныя рынкі прадукты з харчовых запасаў і рэзерваў, а таксама распрацаваць сярэдне- і доўгатэрміновыя захады па развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці ў дзяржавах, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця.

Reuters