Галандскі дэпутат ПАСЕ прапанаваў наладзіць афіцыйныя сувязі з апазіцыяй

Ці плануецца ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў датуль, пакуль не будуць вызваленыя былыя кандыдаты ў прэзідэнты.

У запыце дэпутат цікавіцца, "ці лічыць камітэт міністраў затрыманых кандыдатаў палітзняволенымі ці абапіраецца на незалежнасць беларускай судовай сістэмы" і ці мае намер камітэт выступіць з асуджэннем наяўнай сітуацыі ў Беларусі.

Омтзіхт прапанаваў "наладзіць афіцыйныя сувязі з апазіцыяй як легітымнымі прадстаўнікамі беларускага народа". Паводле яго слоў, у Беларусі з 1994 года ні адна выбарчая кампанія не прызнавалася свабоднай і справядлівай, а апошнія прэзідэнцкія выбары паказалі, што "рэжым не мае намеру праводзіць свабодныя выбары".

Дэпутат выказаў надзею, што атрымае адказ на свой запыт да пачатку сесіі ПАСЕ 24 студзеня.