Галодны слон затрымаў амерыканскую зборную па футболе
Галодны слон затрымаў аўтобус зборнай ЗША па футболе, якая накіроўвалася на трэніроўку на стадыён Royal Bafokeng у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Пра гэта са спасылкай на Associated Press паведамляе сайт Lenta.ru. Слон спыніўся на дарозе і вырашыў перакусіць лісцем дрэва, якое расло на збочыне. Задаволіўшыся, жывёліна дазволіла аўтобусу праехаць. Затрымка склала каля чатырох хвілін.
Гэта ўжо не першы інцыдэнт з удзелам слана і амерыканскай зборнай за адзін дзень. Раней футбалісты на пад'ездзе да гасцініцы трапілі ў корак і ледзь не прапусцілі пачатак першага матчу чэмпіяната паміж ПАР і Мексікай.