Галоўны трэнер ФК "Гомель" Анатоль Юрэвіч пайшоў у адстаўку

Футбольны клуб "Гомель" застаўся без галоўнага трэнера. Анатоль Юрэвіч напісаў заяву аб звальненні пасля паражэння яго каманды ад брэсцкага "Дынама" (0:1). Назіральны савет клуба нічога супраць рашэння Юрэвіча не меў.  Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Гомеля" прызначаны старшы трэнер Леанід Барсук, інфармуе tut.by.

Нагадаем, з-за фінансавых праблемаў сёлета гомельскую каманду, якая летась стала срэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, пакінула большасць асноўных гульцоў. У выніку "Гомель" церпіць паразу за паразай і цяпер знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы.