Гамяльчанін заваяваў золата на міжнароднай хімічнай алімпіядзе ў Оксфардзе
Залаты медаль на 41-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе заваяваў беларус. Ім стаў выпускнік сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №12 Гомеля Багдан Ранішэнка. Як паведамляе БЕЛТА, алімпіяда праходзіла ў Оксфардзе з 18 па 27 ліпеня. Багдан Ранішэнка таксама на працягу двух гадоў становіцца ўладальнікам дыплома I ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. Сёлета ён заваяваў абсалютнае першае месца, значна апярэдзіўшы ў ведах сваіх сапернікаў.