Ганцавіцкія махляры прамантачылі крэдыты на стварэнне працоўных месцаў

Аднак за гэты час ён ні працы людзям не даў, ні грошы не вярнуў. Цяпер за яго фірму “Віктслаў”павінен разлічыцца СВК “Хатынічы”, які выступіў паручальнікам у “Віктслава”, калі фірме давалі крэдыт.

Яшчэ адзін ганцаўчанін, 36-гадовы кіраўнік фірмы”ВМ плюс”, атрымаў ад дзяржавы 100 мільёнаў рублёў аж у 2007 годзе. Ён абяцаўся стварыць 10 працоўных месцаў. Свае абавязанні не выканаў, грошы за яго будзе вяртаць яго гарант — фірма “Харвіст Супер”.

Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, махлярам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.