Ганцавіцкія працаўнікі дамагліся выплаты затрыманых прэміяў

Баранавіцкая інспекцыя працы абавязала дырэктара ганцавіцкай Школы мастацтваў выплаціць супрацоўнікам затрыманыя за 3 месяцы прэміі. Раней супрацоўнікі паскардзіліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю і інспекцыю працы. І хаця пад лістамі не пабаяліся падпісацца толькі два маладыя супрацоўнікі — Аляксандр Салдатаў і Кірыл Марыніч — правяральнікі пастанавілі выплаціць прэміі ўсім. Адміністрацыя школы дапусціла таксама парушэнні пры заключэнні кантрактаў. Дырэктар школы Валерый Марцінкевіч аштрафаваны, кантралёры прапанавалі мясцоваму выканкаму вынесці яму спагнанне.