Ганчарэнка: Нічыя з "Бенфікай" не расчаруе, але ў нас псіхалогія пераможцаў
Нічыя з "Бенфікай" не стане расчараваннем, аднак у БАТЭ псіхалогія пераможцаў.
Аб гэтым заявіў галоўны трэнер барысаўскага клуба Віктар Ганчарэнка падчас прэс-канферэнцыі на лісабонскім стадыёне Estadio da Luz.
Сёння там пройдзе першы матч групавога этапу Лігі Еўропы паміж Бенфікай і БАТЭ. Ганчарэнка паведаміў, што каманда добра перанесла пяцігадзінны пералёт з Мінска ў Лісабон.
Практычна ўсе гульцы здаровыя, толькі ў Алумоны невялікае пашкоджанне, але і ён можа выйсці на поле. Па прызнанні трэнера, яго ўразіла арэна, на якой пройдзе сустрэча, перадае БелаПАН.
Нагадаю, з-за дыскваліфікацыі Ганчарэнка не зможа знаходзіцца на лаўцы запасных сваёй каманды.