Гандбольных заўзятараў мінскага “Дынама” пабілі ў Расіі (фота)

Акрамя таго ў іх была адабраная клубная сімволіка. Напад зладзілі футбольныя хуліганамі маскоўскага “Спартака”.

Як  паведамляе сайт www.fanat1k.ru, акцыя была помстай за папярэднія канфлікты паміж фанатамі футбольных клубаў “Дынама” (Мінск) і ”Спартак” (Масква).

Трэба адзначыць, што напад выклікаў неадназначную рэакцыю нават сярод фанатаў расійскіх камандаў. Збітыя людзі, у сваёй большасці, да футбольнага фанацкага руху не мелі дачынення.