Ганна Здзвіжкова: Надзея была малая, яшчэ ўчора я вазіла перадачу Аляксандру

Адразу пасля таго, як стала вядома, што журналіст Аляксандр Здзвіжкоў ужо сёння можа выйсці на волю, Еўрарадыё датэлеванавалася да яго маці Ганны Анатольеўны, якая жыве на Барысаўшчыне.  Яна кажа, што мела малую надзею на тое, што Вярхоўны суд вызваліць сына і сённяшняя вестка была для яе сапраўдным падарункам:

“Я ўчора прыязджала і перадавала яму перадачу. Размаўляла з урачом. Учора Аляксандр знаходзіўся ў шпіталі (у зняволенні ў Здзвіжкова з’явіліся праблемы са зрокам - ЕРБ), а сёння ўжо ў ізалятары. Сёння на судзе ён не быў. І вось суд прыняў рашэнне, што абыходзіцца пакараннем яму трыма месяцамі. Што ён будзе вызвалены”.